Выстава “Плакат Перамогі”. Мінск

07.05 -05.07.2010
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з’езда РСДРП” 7 мая 2010 года а 16-й гадзіне адкрываецца выстава савецкага плаката са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якая прысвечана 65-й гадавіне Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Набліжаецца 65-я гадавіна Перамогі…
Што можа даходліва і зразумела адлюстраваць настрой таго часу? Плакат – гэта магутная зброя веры, жадання, закліку і надзеі на лепшае.
Аўтары плакатаў часоў вайны, прыдумваючы сюжэты, ствараючы свае малюнкі, натхнялі сваіх сучаснікаў на перамогу, давалі ім спадзяванне і сілу для барацьбы з ворагам. Пэўна, тады яны і не думалі аб тым, што пакідаюць для патомкаў памяць пра свой легендарны час. Будзем памятаць…
На выставе прадстаўлены агітацыйныя плакаты (“По убийцам наших жен и детей, огонь!”, “Бей фишистского гада”, “Красноармеец! Смелому бойцу танк не страшен” і іншыя) і сатырычныя плакаты (“О хвостах і крестах…”, “О крысе голодной і сіле народной” і іншыя). А таксама адзін з самых вядомых і ўдалых плакатаў творчага калектыва Кукрыніксаў “Беспощадно разгромим и уничтожим врага!”. На выставе прадстаўлена 25 плакатаў, датаваных 1941 – 1945 гадамі.

1892