Выстаўка жывапісу і графікі П. Амялюсіка і А. Савіча «Арт метры» адкрылася у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея--запаведніка .

Чаму такая назва выставы?
Па-першае, мастацтва і метры квадратныя, пагонныя, кубічныя неразрыўна звязаны адзінае з аднім.
Па-другое, часам каштоўнасць твора, як гэта нядзіўна, вымяраецца выключна яго памерам…
Па-трэцяе, гэта – мара, мара аб тым, каб кожны чалавек у нашай краіне імкнуўся ахвяраваць хаця б мінімум плошчы на прыватных сценах… І шмат квадратных, пагонных, кубічных метраў у сваім сэрдцы пад творы актуальнага беларускага мастацтва. Гэта быў бы сапраўды фантастычны выбух у развіцці нашай культуры.
На выставе мастакі прадставілі 52 твора, дэманструючы новыя тэхналогіі у сучасным выяўленчым мастацтве.
Выстава працягніцца да 30 чэрвеня 2010 г.

1934