Выставка графики Hародного художника Беларуси Арлена Михайловича Кашкуревича в Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973).
Народны мастак Беларусі (1991).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік дзесяткаў міжнародных і нацыянальных дыпломаў за кніжнае афармленне.

Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Сярод станковых работ: серыі «Партызаны» (1969–1970), «Купаліяна» (паводле твораў Я.Купалы, 1971), «Блакада» (1979), «Асветнікі» (1989), «Святыя зямлі беларускай» (з 1993), трыпціхі «Прысвячэнне В.Быкаву» і «Спрадвечнае», дыпціх «Напалм» і інш. Аўтар ілюстрацый да выданняў: «Тры паэмы», «Курган» Я.Купалы, «Сэрца на далоні» І.Шамякіна, «Авадзень»
Э. Войніч, «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча, «Песня пра зубра» М.Гусоўскага, «Хатынская аповесць» і «Карнікі» А.Адамовіча, «Пайсці і не вярнуцца» В.Быкава, «Фауст» Ё. Гётэ, «Найвышэйшая песня Саламонава» і інш.
Кніжная і станковая графіка Арлена Кашкурэвіча патрабуе напружання пачуццяў і суперажывання. Няпростае для ўспрымання мастацтва гэтага майстры з'яўляецца для самога мастака не адкрыццём альбо сузіраннем, але барацьбою, пакутамі, спрадвечным пошукам невядомага.

2193