Да юбілею Уладзіміра Караткевіча (г.Навагрудак)

2 снежня 2010 г. у Доме-музеі А.Міцкевіча адбылася літаратурна-музычная вечарына, на якой былі прэзентаваны кнігі: Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы. Літаратуразнаўчае эсэ, вершы і ўспаміны. Укладальнікі Анатоль Верабей, Мікола Мінзер, Сяргей Панізнік. – Мн.: РВУ “Літаратура і Мастацтва”, 2010. – 260 с., ***Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. – Мн.: РВУ “Літаратура і Мастацтва”, 2010. – 230 с.
Перад прысутнымі выступілі супрацоўнікі часопісаў "Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Вожык", газеты "Літаратура і мастацтва", якія расказалі і пра У.Караткевіча і правялі прэзентацыю сваіх выданняў. У выкананні беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча прагучалі песні на вершы Уладзіміра Караткевіча.


2478