Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і Саюз мастакоў Беларусі запрашаюць мастакоў-акварэлістаў прыняць удзел у Міжнародным біенале акварэлі «Вада + Фарба»

3-е Міжнароднае біенале акварэлі «Вада + Фарба».
Полацк - Мінск, Беларусь.

Перыяд правядзення: 3 чэрвеня – 7 верасня 2011 года.
Месца правядзення: Полацк, Мастацкая галерэя (3 чэрвеня – 7 жніўня),
Мінск, Палац мастацтваў.
Арганізатары: Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Беларускі саюз мастакоў.
Мэта праекта: папулярызацыя мастацтва акварэлі, знаёмства беларускіх гледачоў з яе традыцыямі і сучаснымі тэндэнцыямі.
У рамках біенале плануецца сімпозіум-канферэнцыя «Акварэль як творчая прастора».
Праграма біенале будзе асвятляцца ў СМІ і на сайтах, па выніках будзе выдадзены каталог.
Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, якія працуюць у тэхніцы акварэлі, мастацтвазнаўцы і арт-крытыкі.
Замежныя удзельнікі дасылаюць работы ў лістах. Галерэя прадастаўляе рамы па памерах: 100х80, 60х80, 50х60.
Адрас: Мастацкая галерэя, вул. Стралецкая, 4а, 211400 г. Полацк, Рэспубліка Беларусь.
Сваё рэзюмэ, фотаздымкі работ, спасылку на вебсайт можна даслаць па электроннай пошце:
E-mail: gallery.polotsk@museum.by
да 1 красавіка 2011 года.
Куратары праекта: Ларыса Лысенка (заг. Мастацкай галерэі),
Сяргей Цімохаў (нам. старшыні БСМ).
Азнаёміцца з Формай заяўкі і Умовамі можна на сайце: gallery.polotsk.museum.by
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (0)214 424135

1910