Выстаўка “Беларуская гімназія у г.Каме: права на адукацыю”

У 1920-1930-х гадах у Навагрудку дзейнічала Беларуская гімназія (Сёння яе пераемнік – СШ №1). Частка яе настаўнікаў была вымушана эмігрыраваць у Германію ў 1944 годзе. Там, у г. Кам, яны адкрылі першую ў Заходняй Еўропе беларускую школу, дзе многа нашых суайчыннікаў змаглі атрымаць сваю першую адукацыю.

На выстаўцы прадстаўлены шматлікія фотаздымкі як тагачасных выкладчыкаў гімназіі, так і сёняшнія ўзаемныя кантакты СШ №1 г.Навагрудка і гімназіі імя Р.Шумана г.Кам.

Прэзентацыя выстаўкі з удзелам гасцей з Германіі і дэманстрацыяй відэафільма адбылася ў Доме-музеі А.Міцкевіча на 11.11.2011 г.

1461