Вячоркі на Каляды

Надыходзяць Калядкі — Калядныя святкі!
Зімовыя святы самыя прыгожыя і казачныя. Іх любяць і дарослыя, і дзеці. Гэта час канікул, святочных елак і падарункаў.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Бярыце за руку сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль і прыходзьце да нас на “Вячоркі на Каляды”. У навагоднія зімовыя канікулы музей ператворыцца ў чароўную, казачную краіну. Завітаўшы да нас, вы пазнаёміцеся з калекцыяй газавых лямпаў і ліхтароў канца ХІХ - пачатку ХХ ст., якую сабраў Коц Аляксей. Для вашай сям’і будзе цікавай незвычайная экскурсія “Вячоркі-супрадкі”, а музейны занятак “Агонь які прыручылі” – стане сапраўднай чароўнай каляднай казкай. Вы ніколі не былі на Калядах?! Тады прыходзьце на фальклорнае свята “Ехала Каляда з Полацка…”! Толькі не забывайце пачастункі для Казы!!!!!

Наша афіша:
• Выстаўка “Святло нашых продкаў”. Калекцыя газавых лямпаў і ліхтароў Коца Аляксея.
Працуе да 29 лютага.
• Сямейная экскурсія па музею “Вячоркі-супрадкі” з майстар-класам па выцінанцы.
Запрашаем з 27 снежня па 8 студзеня. Без папярэдняга запісу па экскурсійных квітках.
• Музейны занятак “Агонь які прыручылі”. Для вучняў 5-6 класаў.
Чакаем папярэдніх заявак з 20 снежня па 20 лютага.
• Фальклорнае свята “Ехала Каляда з Полацка…” з удзелам студэнцкага гуртка “Варган” пад кіраўніцтвам Емельянчык Вольгі.
Будзем рады вас бачыць 22 снежня а 15 гадзіне. Уваход 2 500 руб.

1161