Канікулы ў музеі

Вось і скончыліся самыя прыгожыя святы. Прыйшоў Новы год, а з ім новыя надзеі, мары і новыя планы на будучыню.

На канікулы музеем было запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў.
Адбылося адкрыццё выстаўкі “Святло нашых продкаў”. Яна працуе да 29 лютага. На выстаўцы можна пазнаёміцца з калекцыяй газавых лямпаў і ліхтароў якую сабраў студэнт Полацкага Дзяржаўнага універсітэта Коц Аляксей.

Самым цікавым і вясёлым мерапрыемствам стала фальклорнае свята “Ехала Каляда з Полацка…” з удзелам студэнцкага гуртка “Варган” пад кіраўніцтвам Емельянчык Вольгі. А сямейныя экскурсіі па музею “Вячоркі-супрадкі” з майстар-класам па выцінанцы карысталіся попытам у турыстаў з Расіі.

Канікулы скончыліся і музей запрашае вучняў 5-6 класаў на пазнавальны музейны занятак “Агонь які прыручылі”. Чакаем папярэдніх заявак.
На наступныя канікулы музей падрыхтуе цікавую экскурсію. Чакаем!

1036