Падарожжа ў мінулае

Кожны год напачатку верасня ў Музей наведваюцца маладыя жыхары горада. Для іх супрацоўнікі рыхтуюць адмысловыя экскурсіі, мэтай якіх з'яўляецца зварот да традыцый нашых продкаў, каб паказаць неабходнасць захавання культурнай спадчыны беларусаў, бо без ведання сваёй гісторыі чалавеку цяжка будаваць сваё далейшае жыццё.

1 верасня да нас завіталі школьнікі горада. Падчас экскурсій моладзь даведалася аб штодзённым побыце беларусаў Падзвіння ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Расповед аб звычаях і абрадах дазволіў акунуцца ў святочную атмасферу, што таксама мела месца ў жыцці нашых прашчураў. Атрыманыя веды паспрыялі ўзрастанню цікавасці да культурнай спадчыны нашай краіны, гонару за полацкую зямлю, якая багата не толькі гістарычным мінулым, але і вядома творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ручнікамі, абрусамі, посцілкамі і інш., якія захавалі цеплыню жаночых рук.

787