Творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Бэлай Масумян

Запрашаем 19 верасня а 16-ай гадзіне на творчую сустрэчу з народнай артысткай Бэлай Масумян.

Бэла Амаўна нарадзілася 15 верасня 1937 года. З 1961 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.

У 2007 г. Бэла Масумян была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, у 2009 годзе атрымала галоўны прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў – “Хрустальная Паўлінка”, а ў 2012 - спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае прафесійнае майстэрства і стварэнне высокамастацкіх вобразаў у спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года.

На творчай сустрэчы вы зможаце сустрэцца са славутай артысткай, а таксама яе сябрамі і калегамі па сцэне.

1161