“Зазірні ў сялянскую хатку!”

На мінулым тыдні ў Краязнаўчым музеі прайшлі заняткі “У гасцях у цёткі Аленкі”. Дзеці з полацкіх дзіцячых садкоў зазірнулі ў мінулае і даведаліся, як жылі сяляне больш за сто год таму...

Наведвальнікі музея ўбачылі гліняныя гладышы і слоікі, драўляную ступу, корабы з лазы і шмат іншых цікавых музейных прадметаў, якія раней служылі людзям.

Хіба ж не цікава было даведацца дзецям, з чаго зроблены лапці і навошта гаспадыні кісялёўка, як з дапамогай калаўрота рабілі ніткі? Чаму так смачна пахне хлебам каля печы?

Напрыканцы занятка дзецям прыйшоўся даспадобы пачастунак ад гаспадыні хаты.

682