Па водным шляху

Колькі стагоддзяў таму праз Полацк праходзіў шлях “з варагаў у грэкі”? Хто такія варагі? Чым гандлявалі грэкі? Навошта патрэбны волакі?

На ўсе гэтыя пытанні змаглі адказаць вучні трэціх класаў, якія наведалі занятак “Па шляху “з варагаў у грэкі” ў Краязнаўчым музеі. Дзеці “падарожнічалі” па рэках, морах і завіталі ў Полацк ХІІ ст. Тут яны адчулі сябе купцамі і змаглі прапанаваць палачанам экзатычныя тавары з заморскіх краін, а таксама набыць тавары ў мясцовых гандляроў.

1088