“ЕЛЬСКІЯ ЧЫТАННІ” 27 красавіка 2013 года.

Паважаныя калегі!
Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” сумесна з гістарычным факультэтам БДУ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рабоце Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
“ЕЛЬСКІЯ ЧЫТАННІ” Правядзенне запланавана на 27 красавіка 2013 года.

Тэматыка канферэнцыі:
Шляхецкая культура Беларусі 19 – пачатку 20 стагоддзяў.
- Архітэктура шляхецкай сядзібы
- Садова-паркавыя і ландшафтныя традыцыі на Беларусі
- Музычная і тэатральная культура
- Прыватныя музейныя зборы – правобраз сучасных музеяў
- Матэрыяльная культура шляхецкай сядзібы
- Этнаграфічныя даследаванні Мінскай вобласці
- Краязнаўчыя даследаванні
- Гістарычныя крыніцы

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Працягласць выступленняў – да 15 хв. Праезд і харчаванне за кошт музея “Дудуткі”. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Прыярытэт будзе надавацца працам, прысвечаным вывучэнню спадчыны роду Ельскіх. Пасля канферэнцыі запланавана анімацыйная праграма.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 красавіка 2013 года даслаць заяўку на электронны адрас konf.dudutki@gmail.com ці на факс 8 (01713) 30669. Заяўка павінна ўтрымліваць запоўненую анкету і тэзісы даклада.

Форма заяўкі на ўдзел у канферэнцыі:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара
2. Месца працы / вучобы
3. Назва дакладу
4. Неабходнасць дэманстрацыйнага абсталявання
5. Тэзісы
6. Кантакты (тэлефон, e-mail)

Патрабаванні для афармлення матэрыялаў:

Тэзісы. Неабходна даслаць на электронны адрас konf.dudutki@gmail.com ці на факс 8 (01713) 30669 разам з запоўненай анкетай да 1 красавіка. Аб’ём тэзісаў не больш за 4 000 знакаў, 12 шрыфт, тып Times New Roman, у фармаце Word ці PDF.
Дадатковая інфармацыя: палажэнне, запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць дасланыя пасля рэгістрацыі заявак.

Кантакты:
+ 375 29 602 9229
Ільініч Дар’я, Дурышава Іна

1034