Клуб выхаднога дня

11 жніўня ў нашым музеі распачынае працаваць клуб выхаднога дня для бацькоў з дзецьмі, бабуляў і дзядуляў з унукамі, а таксама для ўсіх тых, хто хоча правесці свой вольны час не за тэлебачаннем і кампутарам, а ў кампаніі цікавых і прыемных людзей. Прыйшоўшы да нас, вы даведаецеся і аб традыцыйных ляльках, з якімі гулялі нашы бабулі і дзядулі, пазнаёміцеся з гісторыяй беларускага адзення, сімволікай арнаменту і г. д. Прапанаваныя мерапрыемствы створаць добрую магчымасць для ўдасканалення вашых ведаў па традыцыйнай культуры.
Кожная сустрэча ў нашым музеі – унікальны шанец адчуць сябе сапраўдным носьбітам роднай культуры праз актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Прапануем наступную праграму:

11 жніўня.

Тэма сустрэчы: «Інструмент народны, і вясёлы, і журботны...»

18 жніўня.

Тэма сустрэчы: «Лялькі з куфэрка бабкі Агапкі»

25 жніўня.

Тэма сустрэчы: «Беларуская вышыванка»

8 верасня.

Тэма сустрэчы: «Беларускі пояс – зручны і прыгожы»

Кожная сустрэча будзе пачынацца а 11-й гадзіне.

Сардэчна запрашаем!

661