Шляхетский бал в Кричеве

“Шляхецкі баль у Крычаве. Адкрыццё бальнага сезона”

Урачыстае адкрыццё IV бальнага сезона адбылася 20 верасня 2014 года ў горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці ў палацы Пацёмкіна.
Кожны ахвочы прыйсці на гэты баль знойдзе нешта цікавае. Можна будзе пацешыць сябе ад душы танцамі 19 стагоддзя: вальсамі, кантрадансамі, катыльёнамі, а таксама “Французскай кадрыллю” і “Лансье” – танцамі, адмыслова створанымі для сапраўдных гурманаў танца, бо яны доўжацца амаль 15 хвілін.
Баль складаецца з 18 танцаў і падзелены на два аддзяленні з музычным перапынкам. Баль доўжыцца 3 гадзіны. Традыцыйна “Шляхецкі баль” адкрыецца ўрачыстым паланезам.
Шляхецкі баль не абыйдзецца, вядома, без разнастайных “салонаў”. На гэты раз для ўдзельнікаў балю будуць адчыненыя гульнявы, літаратурна-мастацкі, чайны салоны. У гульнявым салоне ў гасцей будзе магчымасць пабавіць час за настольнымі і картачнымі гульнямі XIX стагоддзя (“К бою!”, “Яўрэй”, “Канатаходзец”, “Польскія шашкі”), адпачыць за газетай ці часопісам мод 1812-13 гадоў. Чайны салон натоліць смагу смачнай гарбатай і прыемнымі размовамі, дасць магчымасць даведацца, што чакае ў бліжэйшы час, пакаштаваўшы цукеркі з пажаданнямі і прадказаннямі. Літаратурна-мастацкі салон дазволіць праявіць сябе ў якасці мастака ці паэта. Адным словам, кожны з удзельнікаў Шляхецкага балю знойдзе для сябе нешта цікавае.
Акрамя таго, да пачатку балю паненак і паноў чакае прагулка па шыкоўным старым парку і палацы Пацёмкіна ў Крычаве – помніку архітэктуры XVIII ст. У музеі, што месціцца ў палацы, адноўлены інтэр’еры 19 ст., сярод якіх: “Страўня”, “Будуар”, “Канапная”, Дзявочая”, “Пакой упраўленцы маёнткам”, “Буфетная”, інтэр’ерная зала ў стыле “зімовага сада” (с тэматычнай экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі палаца), “Кабінет-бібліятэка” (тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўскага графства і г. Крычава ў 1772 г. – пач. XX ст. з элементамі інтэр’ера XVIII – XIX ст.), “Рыцарская зала” (тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўшчыны са старажытнасці да 1772 г. з элементамі інтэр’ера XVII – 1-й паловы XVIII ст.), “Парадная зала” (з асобнымі элементамі інтэр’ера, якія передаюць агульны настрой бальнай залы эпохі Кацярыны II).
Гэтым годам на Шляхецкі баль завітаюць госці з Барысава—клубы рэканструкцыі танцаў “Барысаўская мыза” і "L'Empire", а таксама з горада Мінска - клуб рэканструкцыі “Залаты двор”.
Праект "Шляхецкі баль" належыць клубу культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”.
Клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” быў заснаваны ў 2008 годзе, з 2010 года дзейнічае пры культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна”. Кіраўнікі клуба—Бондарава Крысціна, Каржыцкая Эла.
Асноўная мэта клуба — вывучэнне танцаў эпохі Сярэднявечча, Адраджэння, танцаў 19 стагоддзя; адаптацыя старажытнай танцавальнай культуры да сучасных традыцый.
Клуб “Паўночная вежа” вывучае і рэгулярна праводзіць танцавальныя майстар-класы па танцах 19 стагоддзя, аднаўляе гістарычныя гульні, касцюмы 19 стагоддзя. У сваёй дзейнасці клуб “Паўночная вежа” імкнецца да гістарычнай аб’ектыўнасці, карыстаецца навуковай літаратурай, супрацоўнічае з танцавальнымі клубамі Беларусі і Расіі.
За 6 гадоў свайго існавання клуб “Паўночная вежа” правёў некалькі дзясяткаў культурных мерапрыемстваў, у тым ліку баляў і салонаў 19 стагоддзя, танцавальных народных і сярэднявечных вечарын, лекцый і творчых сустрэч. Было арганізавана і праведзена тры бальныя сезоны, якія складаліся з дасугавых формаў 19 стагоддзя—касінаў, рэдутаў, урачыстых баляў.
Сёння баль праз танцавальную культуру і культуру этыкету павінен адкрыць шлях да разумення сябе, свайго сацыяльнага асяроддзя, шлях да духоўнасці.
Шляхецкі баль” – азірніцеся ў XIX стагоддзе!

966