«Вялікія бітвы беларусаў: ад паходаў на Візантыю да Першай сусветнай вайны»: выстава з фондаў аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

“Вялікія бітвы беларусаў: ад паходаў на Візантыю да Першай сусветнай вайны” – так называецца выстава, якая падрыхтавана з фондаў аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Рэтраспектыва экспазіцыі дае ўнікальную магчымасць заглянуць у далёкае мінулае, узгадаць падзеі, якія былі значнымі не толькі для нашай гісторыі, а мелі ўплыў на лёс іншых народаў.

На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць аб часах удзелу палачан у пераможных паходах князя Алега на Царград (Канстанцінопаль) (907, 911 і 944 гг.), пасля якіх Полацк атрымліваў візантыйскую даніну. Узгадваюцца старонкі, якія звязаны з вядомымі бітвамі пад Клецкам (1506), каля Оршы (1514), на рацэ Ула (1564), пад Кірхгольмам (1605) і інш.

На экспазіцыі шмат увагі нададзена асобам, якія спрыялі велічы і незалежнасці нашых зямель: Усяславу Полацкаму, Давыду Гарадзенскаму, Андрэю Полацкаму, Міхаілу Глінскаму, Канстанціну Астрожскаму, Янушу Радзівілу і інш.

1437