“А наш дуб расце – шчасце нясе!”

Павага, ахова і духоўная сувязь са светам прыроды з’яўляюцца адной з выразных рыс беларускага светаўспрымання.

З даўніх часоў нашыя продкі ўшаноўвалі святыя крыніцы, рэкі, камяні, дрэвы... Адным з найбольш шанаваных дрэваў у беларусаў з’яўляўся дуб, які нашыя продкі параўноўвалі з Дрэвам жыцця.

У мінулую суботу дзеці разам з бацькамі пад кіраўніцтвам сябра музея Лысенка Ніны і супрацоўнікаў музея пасадзілі маладыя жалуды. Прасякнутыя шчырымі надзеямі, цёплым восеньскім сонейкам, вясёлымі карагоднымі спевамі ў наступным годзе яны абавязкова павінны даць усход. А з цягам часу маленькія дубочкі ператворацца ў магутныя прыгожыя дубы, якія змогуць данесці мары і надзеі людзей да самых нябёсаў.

595