Лепшыя выданні-лаўрэаты конкурсу "Мастацтва кнігі - 2008" папоўнілі фонд НПГКМЗ

Фонды НПГКМЗ папоўніліся калекцыяй Лепшых беларускіх выданняў-лаўрэатаў XLVIII Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2008". У калекцыю ўвайшлі выданні, якія атрымалі на конкурсе дыпломы I, ІІ і ІІІ ступеняў, а таксама спецыяльныя дыпломы ў намінацыях: "Лепшае літаратурна-мастацкае выданне", "Лепшае вучэбнае выданне", "Лепшы фотаальбом", "Лепшая дзіцячая кніга", "Лепшае даведачнае выданне", "Лепшае навукова-папулярнае выданне" і інш. Усяго калекцыя налічвае 89 адзінак.
У другой палове жніўня ў Музеі беларускага кнігадрукавання плануецца выстава выданняў-лаўрэатаў XLVIII Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2008".

2457