Выстава "Повязь часоў - Гарадоцкі ручнік"

19 жніўня 2016 г. ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Повязь часоў – Гарадоцкі ручнік”. На ей прадстаўлена ўнікальная калекцыя ажурных ручнікоў і абрусаў з калекцыі музея, а таксама адноўленныя ручнікі ажурнага ткацтва з калекцыі Гарадоцкага дома раместваў і фальклора.

Ажурнае ткацтва – сетчатае разрэджанная структура палатна, якая складаецца з простых геаметрычных форм: квадратаў, прамавугольнікаў і палосаў. Гэтыя ручнікі называлі “рэдчыкі”, а ў Гарадоцкім раене – “кісея”. У красавіку 2013г. элементу нематэрыяльнай культуры “Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раена Віцебскай вобласці (“кісея”) нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Пабачыць цудоўную калекцыю можна з 9.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка.

527