Персанальная выстава Хрысціны Высоцкай (г. Мінск) “Люстэркі ў гарады”

УК “Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка” 5 ліпеня ў 16 00 запрашае жыхароў і гасцей горада на адкрыццё персанальнай выставы “Люстэркі ў гарады” Хрысціны Высоцкай (г. Мінск). Выстава “Люстэркі ў гарады” – гэта выявы сучасных гарадоў праз іх адлюстраванне ў вітрынах крам, вокнах офісаў і жылых дамоў. Кожная шаўковая карціна – гэта партал, праз які глядач можа адправіцца ў падарожжа ў Амстэрдам, Парыж, Рым… і, безумоўна, ў Мінск – родны горад Хрысціны.

Мастацкія вобразы твораў прасякнуты асабістымі ўспамінамі і асацыяцыямі аўтара пасля незабыўных вандровак. Вітрыны гарадоў адначасова адлюстроўваюць ўнутраную і знешнюю (вонкавую) рэальнасць асяроддзя, што дазваляе акунуцца ў атмасферу месца і часу.

Хрысціна працуе ў плыні мастацкага тэкстылю. Яе ўлюбёная тэхніка - батык - мастацкі роспіс па шоўку. Гэта старажытная інданезійская тэхніка аздаблення тканіны з дапамогай рэзервавання тэкстыльных фарбаў гарачым воскам. Акрамя батыкаў, у экспазіцыі выставы прадстаўлены тэкстыльныя арт-аб’екты, ручное ткацтва і іншыя творы мастацкага тэкстылю.

Выстава будзе працаваць ад 30 ліпеня па адрасу: вул. Юбілейная 1, выставачная зала, штодзень з 10 00 да 18 00. Кошт квіткоў: дзіцячы – 80 капеек, дарослы – 1 рубль. Інфармацыя па тэлефону: 51 80 55.

423