500 год таму, 6 жніўня 1517 года, палачанін Францыск Скарына выдаў у Празе першую беларускую кнігу — Псалтыр.


Першае, што бачыць наведвальнік, адкрыўшы дзверы ў Клічаўскі краязнаўчы музей – гэта стылізаваны экспазіцыйны комплекс «разгорнутая кніга». На яе старонках - словы Ф. Скарыны пра глыбокую прывязанасць чалавека да таго месца, дзе ён нарадзіўся:
«...Звяры, тыя, што ходзяць у пустыні, ведаюць норы свае,
Птушкі, якія ляцяць па паветры, ведаюць гнёзды свае...
Гэтак жа і людзі, дзе воляю Бога нарадзіліся і ўскормленыя,
Да таго месца вялікую ласку маюць...»

Як бы перагортваючы старонкі гэтай умоўнай кнігі, Вы, паважаны наведвальнік, маеце магчымасць пазнаёміцца з рознымі перыядамі гісторыі нашага краю. Наш музей чакае Вас штодзённа акрамя панядзелка з 8.00 да 17.00, тэлефоны для даведак 53-333, 51-491.



Skaryna_1517





® а также