"Фарбы Палесся"


8 верасня 2017 года а 17 гадзіне ў выставачнай зале аб'яднанага краязнаўчага музея (вул. Савецкая, 132) адбудзецца адкрыццё выставы "Фарбы Палесся".

Выстава “Фарбы Палесся” – гэта своеасаблівая справаздача мастакоў Мазыршчыны за год творчасці. Яна адлюстроўвае ўзровень стану выяўленчага мастацства ў рэгіёне. Мэтай выставы з’яўляецца падтрымка інтарэсу да мастацтва, прапаганда творчасці мастакоў розных стыляў, а таксама знаёмства з імёнамі маладых мастакоў.

З 8 верасня па 1 кастрычніка ў выставачнай зале можна будзе ўбачыць каля 70 мастацкіх прац.

146