Рубрыка "Імі ганарыцца Клічаўшчына. Юбілейныя і памятныя даты" Грузд М.Дз.

2017 год багаты на юбілейныя даты. У студзені гэтага года споўнілася б 85 год земляку, лаурэату Дзяржаўнай прэміі СССР, трактарысту-выпрабавальніку Мінскага трактарнага завода Грузду Марату Дзмітравічу.

Нарадзіўся Марат Дзмітравіч 01.01.1932 годзе ў в.Турэц у сялянскай сям`і. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, трактарыст-выпрабавальнік Мінскага трактарнага завода.

Пасля заканчэння 7 класаў Дзмітраўскай СШ (1952) стаў працаваць на Мінскім трактарным заводзе слесарам-інструментальшчыкам. Пасля службы ў арміі (1956) - трактарыст-выпрабавальнік у цэху новых машын.

З 1971 па 1984 г. – трактарыст-кансультант у замежных краінах (Венгрыя, Англія, Нарвегія, Мазамбік, Мадагаскар, Францыя) і інш. па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў па эксплуатацыі трактараў “Беларусь”.
Узнагароджваўся Ганаровымі граматамі.

У лістападзе 1971 года за асваенне серыйнай вытворчасці ўніфікаванага колавага трактара “Беларусь” Грузду М. Дз. была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР з уручэннем Дыплома і нагруднага знака Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Удзельнічаў у стварэнні 9 мадэлей сусветнавядомага трактара “Беларусь” – МТЗ-50, МТЗ-80 і інш. Памёр у 1988 годзе.

У фондзе нашага музея знаходзіцца шмат асабістых рэчаў, дыпломаў, медалёў. Прыемнага знаёмства.

528