Мерапрыемства “Дапаможам выбраць прафесію”

Выбар прафесіі – гэта выбар будучыні. Прафесія музеязнаўцы… Што ўваходзіць у абавязкі таго ці іншага спецыяліста, працуючага ў музеі? Якія якасці павінны быць у чалавека, які хоча звязаць свой лёс з гэтай прафесіяй? Што ў ёй галоўнае? Дзе можна атрымаць дадзеную спецыяльнасць? На гэтыя і іншыя пытанні выпускнікоў і вучняў старэйшых класаў Юрацішкоўскага яслі-сада – сярэдняй школы адказала Кацярына Уладзіміраўна Маскалевіч, дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур, падчас мерапрыемства “Дапаможам выбраць прафесію”, якое адбылося 16 лютага на базе ўстановы адукацыі. Сустрэча пашырыла ўяўленне падлеткаў аб цікавай і незвычайнай прафесіі.

390