Міжнародная навуковая канферэнцыя "Прафесар Бенедыкт Дыбоўскі -- выдатны даследчык сумеснай прыроднай спадчыны Польшчы, Беларусі і Украіны"

Ярашук М.В., дырэктар Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея прыняла ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Прафесар Бенедыкт Дыбоўскі - выдатны даследчык сумеснай прыроднай спадчыны Польшчы, Беларусі і Украіны», якая адбылася 10-12 мая 2018 г. у Львове у Навуковай бібліятэцы Львоўскага нацыянальнага універсітэта ім. Івана Франка.

Канферэнцыя была арганізаваная Праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 сумесна з Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя. Івана Франка, Люблінскім каталіцкім універсітэтам Яна Паўла II і Інстытутам сучасных ведаў імя. А.М. Шырокава з Мінска.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі мелі магчымасць выступіць з навуковымі дакладамі, якія тычацца біяграфіі, адкрыццяў і навуковых даследаванняў, а таксама грамадскіх напрамкаў дзейнасці выдатнага навукоўца на мяжы XIX-XX стст. і яго спадчыны.

Ярашук М.В. пазнаёміла ўдзельнікаў з мемуарнай спадчынай выдатнага земляка і спосабах захавання памяці аб ім ў розных краінах.
Бенедыкт Дыбоўскі паходзіў з Навагрудскага павета і напрацягу ўсяго жыцця быў цесна звязаны з Навагрудчынай, часта адведваў сваіх родных: брата Уладзіслава Дыбоўскага, які стала жыў у маёнтку Нянькава, сястру Мальвіну Наргілевіч у маёнтку Войнава паблізу Любчы.

Удзельнікі канферэнцыі наведалі таксама заалагічны музей, які налічвае больш за 40 000 экспанатаў рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і пабывалі ў доме, дзе пражываў вядомы даследчык.

У час мерапрыемства на біялагічным факультэце Львоўскага універсітэта была адкрыта мемарыяльная дошка і ўскладзеныя кветкі на магіле Бенедыкта Дыбоўскага на Лычакаўскіх могілках з нагоды 185-годдзя з дня нараджэння выдатнага прыродазнаўца.

476