Падарожжа вакол свету. Маркі з мінулага

06.09.2018
14.10.2018

З 6 верасня па 14 кастрычніка 2018 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" будзе працаваць выстава "Падарожжа вакол свету. Маркі з мінулага".

Філатэлія - адна з самых распаўсюджаных разнавіднасцяў калекцыянавання ў сучасным свеце. Гэта калекцыянаванне і вывучэнне знакаў паштовай аплаты (маркі, канверты, паштовыя карткі, паштоўкі, гашэнні) і іншых відаў паштовай дакументацыі.

Але ўсё ж марка - гэта самы папулярны аб'ект «збіральніцтва». Сапраўднай з'яўляецца тая марка, якая выпушчана па замове паштовай службы. У ідэальным выпадку тая марка, што прайшла паштовыя працэдуры пры адпраўленні, пра што кажа гашэнне - адпаведная пячатка на ёй.

Паводле неафіцыйных і вельмі прыблізных падлікаў у свеце існуе ад 50 да 100 мільёнаў калекцыянераў паштовых марак!

Філатэлія - гэта занятак з больш чым 175-гадовай гісторыяй, які стаў для многіх калекцыянераў сэнсам жыцця і магчымасцю панастальгіраваць пра мінулае. Паштовая марка мае арыгінальны малюнак, надпісы, дэкор і служыць дакументальным пацвярджэннем факта аплаты паштовых паслуг, мае пэўны намінальны кошт.

Падчас выставы, будуць экспанавацца розныя паштовыя маркі Францыі, Швецыі, Швейцарыі, Італіі, Партугаліі, ЗША, Канады, Мексікі, а таксама каланіяльныя маркі і г.д. Акрамя таго, будуць паказаны прыклады паштовак, канвертаў першай паловы ХХ стагоддзя.

Дом-музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47
www.domusmuseum.histmuseum.by
www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum





® а также