Дзень нараджэння Музея

8 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя кнігі полацкага краязнаўцы Міхася Баўтовіча “Кнігадрук у Полацку (1772-1829)”. Так Музей адзначыў свой 28-мы дзень нараджэння. Кніга ўяўляе сабой каталог выданняў першага ў Полацку выдавецкага прадпрыемства – друкарні полацкіх езуітаў. Спадар Міхась распавёў аб цікавай гісторыі стварэння друкарні, аб нюансах яе працы, кур’ёзных сітуацыях, якія мелі месца, аб рэпертуары выданняў, што выходзілі з-пад прэсаў друкарні; а таксама, аб рабоце над кнігай. Супрацоўнікі Музея прадставілі гасцям арыгінальныя выданні полацкіх езуітаў з уласнай кніжнай калекцыі, у тым ліку і самыя новыя набыткі гэтага года, а таксама ўзгадалі самыя важныя і цікавыя моманты з гісторыі Музея беларускага кнігадрукавання. Завяршылася сустрэча утульнай чайнай вечарынай у асяродку калег і сяброў Музея.

770