Спектакль «ЭМІГРАНТЫ»


Спектакль «ЭМІГРАНТЫ». Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура. г. Минск, 2018 г.

Спектакль «ЭМІГРАНТЫ»
(Тутэйшага тэатра)

24.11 // 19:00
Уваход: 13 р.

пераклад - Алесь Камоцкі
рэжысер - Андрэй Саўчанка
акторы - Іван Патапаў
Дзмітрый Есяневіч
гук - Пётр Сарокін

Напісаныя акурат 40 гадоў таму «Эмігранты» не губляюць сваю актуальнасьць. Хутчэй наадварот. Мудры Мрожак выводзіць гісторыю двух палякаў на агульначалавечы філасофскі ўзровень. Прычым, гісторыя адгукаецца не толькі ў аспекце нацыі як супрацьстаянне не здольных паразумецца прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў, сьветапоглядаў, веравызнаньнняў. Але яе можна разгледзець як сутычку дзьвюх “Я” адной асобы. П’еса дзваляе распазнаць механізмы эміграцыі ў найшырокім разуменні гэтага слова – ня толькі як геаграфічнае перасоўванне ў іншую рэчаіснасьць з вынікаючым шэрагам псіхалагічных, маральных і духоўных напластаванняў, але і ўцёкі ад сваёй сутнасьці, годнасьці, сумлення і свабоды, уцёкі ад сябе. А можа аўтар такім спосабам прагне спынення гэтага працэса і прарысоўвае шлях вяртання?

Квіткі ў касе музея і анлайн:
https://bezkassira.by/spektakl_yemgranty-5118/

вул. Азгура, 8
Інфо: +375-17-3800632

90