На гарадскім свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспубліцы Беларусь, якое звычайна ладзіцца ў гарадскім парку Верхнядзвінска, супрацоўнікі ДУК "Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей" прадставілі выставу "Цуды Верхнядзвіншчыны". На выставе можна было пазнаёміцца з артэфактамі XII-XІX стагоддзяў, якія былі знойдзеныя падчас будаўнічых работ да абласных "Дажынак".