Віртуальная выстава да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Савіцкага

09.01.2019 10:00
31.12.2019 17:00
Віртуальная выстава «Толькі мужны дасягае мэты». Да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Савіцкага. Музей белорусского книгопечатания, г. Полоцк, 2019 г.


8 студзеня 95 гадоў магло б споўніцца знакамітаму беларускаму пісьменніку, ураджэнцу Полацка Алесю Савіцкаму. Алесь Ануфрыевіч пражыў вялікае жыццё, багатае на рэзкія павароты лёсу. Ён прымаў удзел у Вялікай Айчынай вайне, спачатку як партызан, потым як кадравы вайсковец. Пісьменніцкай дзейнасцю ён шчыльна заняўся ўжо на пачатку 1960-х гг. пасля заканчэння Літаратурнага інстытута імя Горкага ў Маскве. У 1969-1973 гг. працаваў на пасадзе загадчыка сектара мастацкай літаратуры ў аддзеле культуры ЦК КПБ. За свой творчы шлях Алесь Савіцкі напісаў 8 аповесцей, 10 раманаў, зборнік апавяданняў «Белы гарлачык», зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка», казачную трылогію «Дзівосы Лысай гары» і інш.

У 2015 г. была заснавана літаратурная прэмія імя Алеся Савіцкага. Таксама полацкай бібліятэцы № 9 прысвоілі імя пісьменніка і павесілі на яе будынку мемарыяльную шыльду.

З нагоды юбілея Алеся Ануфрыевіча супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання стварылі віртуальную выставу, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка.

Каб трапіць на выставу, клікніце па спасылцы: http://book.polotsk.museum.by/node/45656





® а также