Батлейка ў музеі.

Батлейка з Касяй Радзівілавай. Стала традыцыяй у івянецкім музеі
традыцыйнай культуры праводзіць батлеечнае прадстаўленне для ўсіх
ахвочых. На гэты раз спектаклю папярэднічала невялікая дзея, дзе "сям'я"
рыхтавалася да вігіліі. Накрывалі стол з сенам, расстаўлялі стравы,
якімі пазней частавалі наведнікаў, клікалі продкаў куццю есці. Як
зачараваныя госці сачылі за дзеяй, якую ладзілі супрацоўнікі музея
Мікалай і Таццяна Задрэйкі, Крысціна Ціхановіч, Валянціна Адамовіч.
Нікога не пакінула раўнадуўным музычнае суправаджэнне ў выкананні Касі
Радзівілавай і гурта "Рарог" івянецкай школы мастацтваў

437