Міжнародны дзень музеяў-2019. «Музеі як цэнтры культуры: будучыня традыцыі»

Роля музеяў у грамадстве змяняецца - яны імкнуцца пераўтварыць сваю прастору, становяцца інтэрактыўнымі, арыентаванымі на аўдыторыю і мясцовую супольнасць, а таксама імкнуцца адаптавацца да розных сітуацый і больш гнутка рэагаваць на любыя змены. Яны ператвараюцца ў цэнтры культуры, становяцца платформамі, на базе якіх прадстаўнікі творчых прафесій разам з навукоўцамі могуць рэалізоўваць сумесныя праекты, дзе наведвальнікі могуць стаць саўдзельнікамі стварэння чагосьці новага, дзяліцца ўражаннямі і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Менавіта таму тэма Міжнароднага дня
музеяў 2019 года - «Музеі як цэнтры культуры: будучыня традыцыі» («Музеи как центры культуры: будущее традици» / «Museums as Cultural Hubs: The future of tradition»).

Захоўваючы свае традыцыйныя функцыі - камплектаванне, захаванне, вывучэнне, інтэрпрэтацыя і папулярызацыя калекцый, музеі трансфармуюць методыкі работы, каб стаць бліжэй да супольнасці, якой яны служаць.

Сёння музеі знаходзяцца ў пошуку інавацыйных метадаў вырашэння сучасных сацыяльных праблем і канфліктаў. Працуючы лакальна, музеі могуць адстойваць правы супольнасці і ўплываць на рашэнне глабальных праблем. Як установа, якая знаходзіцца ў эпіцэнтры развіцця грамадства, музеі могуць наладзіць дыялог паміж культурамі, пабудаваць новыя масты паміж народамі і стаць залогам устойлівага развіцця.

Музеі знаходзяць новыя шляхі захавання і інтэрпрэтацыі калекцый, ствараюць новыя традыцыі, якія будуць мець новае значэнне для будучага пакалення і не страцяць актуальнасць для разнастайнай сучаснай аўдыторыі. Усе працэсы, якія адбываюцца ў сферы культуры, прымушаюць музейных прафесіяналаў пераасэнсоўваць як місію музея, так і пытанні этычных межаў, якія вызначаюць саму прыроду музейнай работы.



Програма акцыі «Ноч музеяў» 2019 у музеях Беларусі


297