МУЗЕЙНАЯ АКАДЭМІЯ - 2019

МУЗЕЙНАЯ АКАДЭМІЯ — 2019

Сумесны праект Фонда «Культурная спадчына і сучаснасць», Беларускага камітэта Міжнароднага Савета Музеяў «ІСОМ», Інстытута Гётэ ў Мінску

Пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Паважаныя калегі!

У красавіку 2019 г. стартуе праект «Музейная Акадэмія», мэта якога — пашырэнне прафесійных гарызонтаў рэгіянальных музеяў, узмацненне іх сацыяльнай ролі, знаёмства з лепшымі замежнымі практыкамі. У працэсе рэалізацыі праекта будуць падрыхтаваны 15 трэнераў з ліку музейных супрацоўнікаў Беларусі. Атрыманыя імі веды і вопыт яны могуць выкарыстаць у сваёй прафесійнай дзейнасці, стаўшы своеасаблівымі праваднікамі ў музейную прафесію для сваіх калег і для супрацоўнікаў іншых рэгіянальных музеяў.

На працягу 2019 г. у рамках Акадэміі будуць праведзены чатыры 2-дзённыя cемінары–трэнінгі па наступных тэмах: культурная памяць і музеі; музейны маркетынг і камунікацыя; праектаванне і дызайн экспазіцый і выставак; адукацыйныя стратэгіі музея.

У кастрычніку 2019 г. для групы трэнераў плануецца тыднёвая стажыроўка ў Германіі.

Па завяршэнні праекта адбудзецца міжнародная канферэнцыя па актуальных праблемах музейнай справы.

Выкладчыкамі Акадэміі стануць вядучыя музейныя прафесіяналы з Германіі і Беларусі. Выпускнікі Акадэміі атрымаюць адпаведны сертыфікат.

Запрашаем Вас паўдзельнічаць у конкурсным адборы ў Музейную Акадэмію. Прапануем запоўніць невялікі апытальнік з пазначэннем сваіх матывацый для ўдзелу (дадаецца). Яго неабходна даслаць да 16 красавіка 2019 г. на электронны адрас: chm14.fund@gmail.com з адзнакай «Музейная Акадэмія» ў тэматычным полі.

Адказ аб залічэнні ў Акадэмію будзе накіраваны Вам да 20 красавіка 2019 г.

Першыя заняткі адбудуцца 25—26 красавіка 2019 г. у Гомелі. Абраным у выніку конкурснага адбору ўдзельнікам Музейнай Акадэміі будуць кампенсаваны ўсе выдаткі па пражыванню і харчаванню падчас працы Акадэміі, а таксама транспартныя расходы.

Калі ўзнікнуць дадатковыя пытанні адносна ўдзелу ў праекце, пішыце, калі ласка, на вышэйпазначаны электронны адрас.

 

322