Творчы вечар Міхаіла Касабукіна

03.04.2019. у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся творчы вечар жыхара Навагрудка Міхаіла Касабукіна "Па вуліцы Міцкевіча з фотаапаратам". Міхаіл Кір'янавіч вось ужо амаль 50 гадоў фатаграфуе віды Навагрудка і краявіды Навагрудчыны.
На мультымедыйнай прэзентацыі гледачы ўбачылі забудову вуліцы Міцкевіча ў розныя часы, пачулі пра лёс многіх адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў. Дарэчы, Міхаіл Касабукін і сам пражывае на вуліцы Міцкевіча.

495