Фэст экскурсаводаў

У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае на бясплатную экскурсію "Страчаная спадчына" - па мясцінах Навагрудка, звязаных з жыццём Адама Міцкевіча: планіроўка і забудова горада ў пачатку 19-га стагоддзя, былая вуліца Міцкевіча (разбураная ў гады ВАв), гарадская плошча, навагрудскі замак.

Збор 18 красавіка ў 10.00 каля ўваходу ў Дом-музей Адама Міцкевіча. Экскурсавод - Мікалай Гайба, дырэктар музея.

478