Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм альбо Ці варта слухацца мужчын


Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм альбо Ці варта слухацца мужчын”, якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта “Амазонкі беларускай паэзіі”. Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Яўгеніяй Пфляўмбаўм.

Гэта была ўнікальная паэтэса са сваім вострым арыгінальным бачаннем рэчаіснасці, якая ўмела ў вонкава простым убачым незвычайнае і дзівоснае.
У канцы 1920-х яна стала адной з аўтарак калектыўнага жаночага зборніка і з таго часу ажно да 1989 года не выдавала ўласных кніг.
Чаму маўчала паэтэса? Чаго баялася? Хто яе прасіў маўчаць альбо чыю волю яна выконвала? Чаму ў яе мужа, паэта Максіма Лужаніна, выходзілі адзін за адным зборнікі паэзіі, а спадарыня Яўгенія сціпла заставалася ў дабравольным цені яе чалавека?
Якая таямніца хаваецца ў яе маўчанні?
Пра гэта і не толькі ўбачыце і пачуеце, калі наведаеце нашу тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм альбо Ці варта слухацца мужчын”.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход вольны!