Музейныя заняткі «Велікодныя традыцыі беларусаў»

У Музеі ткацтва прайшлі святочныя заняткі «Велікодныя традыцыі беларусаў»!

Падчас азнаямляльнай прэзентацыі вучні даведаліся асноўныя традыцыі перадвелікоднага тыдня: чаму вярба, асвечаная ў царкве, аберагае дом і як яна дапамагае бацькам выхоўваць дзетак; чаму чацвер называецца «чысты»; што сімвалізуе чырвоны колер пафарбаванага яйка і навошта нам патрэбна цыбуля; чаму пасхальная служба называецца «ўсяночнай»; што дасць асвячонае яйка, калі з’есці яго першым нашча; хто такія валачобнікі і чаму іх чакалі ў кожнай хаце.

Адным з самых яскравых момантаў заняткаў стала развучванне валачобнай песні, стварэнне віншавальнай паштовачкі і традыцыйныя гульні з яйкамі!

627