Выстаўка «Музейная скарбніца. Упрыгажэнні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі X–XIII стагоддзяў»

Па традыцыі, у канун Міжнароднага дня музеяў у зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачынае работу новая выстаўка: «Музейная скарбніца. Упрыгажэнні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі X–XIII стагоддзяў».

Старажытныя ювелірныя ўпрыгажэнні, якія паходзяць з археалагічных раскопак Полацка і яго ваколіц, – самая прыгожая і прывабная частка калекцыі музея-запаведніка. Наведвальнікі выставы пазнаёмяцца з асартыментам вырабаў з разнастайных матэрыялаў: шкла, бурштыну, металаў, каштоўных камянёў.

18 мая 2019 года ў рамках акцыі «Ноч музеяў» з 18.00 да 22.00 на выставе будуць прадстаўлены ўпрыгажэнні з золата і срэбра.

610