«12 подзвігаў Пятра Васючэнкі» (творчая сустрэча на малой радзіме)

18 мая (у суботу) а 15-й гадзіне у рамках Міжнароднага дня музеяў у канферэнц-зале Нацыянальнага-Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам.

У гасцей сустрэчы будзе магчымасць даведацца пра творчы і навуковы шлях вядомага літаратара, што паходзіць са старажытнага Полацка, паразмаўляць з ім на розныя цікавыя тэмы. Таксама ў межах сустрэчы плануецца выстаўка-кірмаш выданняў аўтара.

Будзем рады бачыць! Уваход вольны!

704