Мерапрыемства для прызыўнікоў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

13 мая ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, прысвечанае вясноваму прызыву ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

З патрыятычнымі прамовамі да прызыўнікоў маладзечанцаў выступілі: ваенны камісар Ваеннага камісарыяту Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў палкоўнік Мацецкі Аляксандр Пятровіч; старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане" палкоўнік запасу Ігар Ігнацьевіч Арабей; настаяцель храма Усіх Святых г. Маладзечна протаірэй Анатоль Уладзіміравіч Пашкевіч.

На мерапрыемстве прызыўнікі змаглі азнаёміцца з выставай, прысвечанай чарговай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і з пастаяннай экспазіцыяй "Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя". Будучыя абаронцы Айчыны змаглі яшчэ раз узгадаць старажытную і багатую гісторыю сваёй краіны, у якой было і нямала трагічных момантаў, а таксама асэнсаваць важнасць ганаровага воінскага абавязку для будучыні сваёй Радзімы.