«Ноч музеяў» у Доме-музеі Адама Міцкевіча

18 мая 2018 г. у Міжнародны дзень музеяў у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла "Ноч музеяў".
Музей працаваў да 23.00.
Нас наведалі жыхары Навагрудка, і госці з Мінску, Баранавіч, Слонімскага раёна, Ліды. Усе яны азнаёміліся з экспазіцыяй музея, прынялі ўдзел у прэзентацыі выстаўкі "Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка - славутыя сыны Навагрудскай зямлі", у акцыі "Чытаем Міцкевіча разам", у віктарыне "Адысея Адама Міцкевіча".
Даволі цікавай была літаратурна-музычная імпрэза “Мне ўспамінаецца маленькі гарадок” - сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Святланай Абдулаевай, у час якой свае вершы чыталі і прысутныя наведвальнікі.
На працягу дня ("Ночы музеяў") дэманстраваліся тэлефільмы пра Адама Міцкевіча і Навагрудак.

471