Ноч музеяў-2019 у Мінскім абласным краязнаўчым музеі

17 мая ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». У гэтым годзе свята мела асаблівы статус дзякуючы набліжэнню 60-й гадавіны з моманту адкрыцця нашага музея (31 ліпеня 1959 г.).

З 17:00 музей адчыніў свае дзверы для жыхароў і гасцей горада Маладзечна, запрашаючы далучыцца да мерапрыемстваў, які пачаліся з адкрыцця выставы жывапісу Лявона Грышука «Абуджэнне». Майстар прадставіў наведвальнікам не толькі працы, якія ўжо сталі своеасаблівай класікай, але і свае новыя творы, не менш значныя.

Мерапрыемствы «Нясумны вечар у музеі» сёлета мелі настальгічнае адценне «вяртання» ў СССР. У рамках дадзенай тэматыкі былі распрацаваны віктарыны, конкурсы, майстар-класы, а таксама ўдзельнікам было прапанавана далучыцца да амаль сапраўднага турпахода тых гадоў.

Адным з упрыгожванняў гэтага вечара сталі народная музыка і танцы ў выкананні этнаграфічнага клуба «Кола» і гасцей музея.

Свята прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы і мы дзякуем усім, хто дапамог гэтаму здзейсніцца!