Маладзёжны духавы аркестр з Польшчы ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі

25 мая ў рамках XXVII Абласнога фестывалю духавой музыкі «Майскі вальс» (адбыўся ў гарадах Вілейка і Маладзечна), музей наведалі музыканты з Польшчы - Маладзёжны духавы аркестр Дома Культуры горада Лобез.

Пасля наведання музейных экспазіцый, удзельнікі этнаграфічнага клуба «Кола» правялі для замежных гасцей майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах.

407