II Навукова-практычная канферэнцыя «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі (да 225-годзя з дня нараджэння Я. Баршчэўскага)»

20-21 чэрвеня ў Расонах прайшла II навукова-практычная канферэнцыя: "Расонскі край: гісторыя, культура, людзі" (да 225-годдзя з дня нараджэння Яна Баршчэўскага). З дакладамі выступілі: Аўсейчык Уладзімір Яўгенавіч – дацэнт кафедры архітэктуры УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук; Нарэйка Канстанцін Аляксандравіч – вядучы супрацоўнік «Музея баявой славы» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка; Сырэвіч Ірына Вікенцьеўна – старшы навуковы супрацоўнік «Музея баявой славы» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка; Сумко Алена Вячаславаўна – дацэнт кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук; Корсак Алеся Іосіфаўна – загадчык кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», дацэнт, кандыдат гістарычных навук, Клімаў Марат Васільевіч – старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук; Галубовіч Віталь Уладзіміравіч – дацэнт кафедры грамадскіх навук УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук; Урублеўскі Вадзім Валер’евіч – загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук; Бабіч Наталля Аркадзьеўна – настаўнік гісторыі ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава»; Салаўёў Сяргей Аляксандравіч – галоўны захавальнік фондаў УК «Музей баявой садружнасці» г.п. Расоны; Бахір Юлія Мікалаеўна – выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»; Сергачоў Сяргей Аляксеевіч – прафесар УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт», доктар архітэктуры.

694