Акцыя «Дзень Кавуна і яго сяброў»


Упершыню ў Гомельскай вобласці ды, бадай, і ва ўсёй Беларусі пройдзе Дзень Кавуна і яго сяброў, арганізаваны ГА “Беларускі зялёны крыж” пры ўдзеле Музея бітвы за Днепр, музейнага аб’яднанна “Сямейны клуб “Нашчадкі Лоя” і інш.

24 жніўня ў Лоеве на беразе Дняпра ўдзельнікі акцыі прадставяць вынікі сваёй паўгадавой працы і прапануюць усім гасцям паспрабаваць кавуны, а таксама дыні і іншыя дары садоў і гародаў.

Госці свята змогуць не толькі прадэгуставаць кавуны, выгадаваныя ўдзельнікамі эксперыменту, але і пачаставацца стравамі традыцыйнай мясцовай кухні, стаць сведкамі “кавуновых” мізансцэн на фоне мурала з выявай колішняга рачнога вакзала, намаляванага на сцяне набярэжнай Лоева, пазнаёміцца з краем, адправіўшыся на экскурсіі па Terra Іncognita — Лоеўшчыне і шмат чаго іншага.

Свята пачнецца 24 жніўня а 12/00 у гарадскім скверы побач з набярэжнай Дняпра.

Больш інфармацыі пра акцыю можна даведацца тут.