Сустрэча са спадчынай

Дом-музей наведалі калегі з Літоўскай Рэспублікі: супрацоўнікі Рэтаўскага музея гісторыі культуры Агінскіх на чале з дырэктарам Вітасам Руткаускасам і Дома М.К.Чурлёніса ў Вільнюсе. Музей атрымаў у падарунак выдадзеныя ў Літве кнігі пра М.К.Агінскага. Літоўскія госці прадставілі ў музеі канцэртную праграму, адным з удзельнікаў якой быў праўнук літоўскага кампазітара і мастака Мікалоюса Чурлёніса піяніст Рокас Зубовас.