Краязнаўчая віктарына «Гродзенскай вобласці — 75»

Запрашаем прыняць удзел у краязнаўчай віктарыне, прысвечанай 75-годдзю Гродзенскай вобласці.

Пытанні віктарыны

1. У якім годзе была ўтворана Гродзенская вобласць?
2. У якім годзе быў утвораны Навагрудскі раён?
3. У якім годзе Навагрудскі раён увайшоў у склад Гродзенскай вобласці?
4. У якім годзе ў склад Навагрудскага раёна ўвайшоў Любчанскі раён?
5. Якую плошчу займае тэрыторыя Навагрудскага раёна?
6. Колькі населеных пунктаў уваходзіць у склад сучаснага Навагрудскага раёна?
7. Колькі сельскіх саветаў уваходзіць у склад сучаснага Навагрудскага раёна?
8. Колькасць насельніцтва Навагрудскага раёна на 2018 г.
9. У якім годзе Навагрудак і Навагрудскі раён быў аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку – Навагрудскі раён.
10. Якія навучальныя ўстановы былі адкрыты ў Навагрудку ў 1940-1960 гг.?
11. Назавіце асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Навагрудка і гады іх заснавання?
12. Пералічыце асноўныя архітэктурныя помнікі Навагрудчыны.
13. Якія знакамітыя асобы паходзяць з Навагрудчыны?
14. Пералічыце Ганаровых грамадзян Навагрудка.
15. Хто з нашых землякоў быў занесены ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна? Назавіце іх імёны.
16. Вуліцы Навагрудка, названыя ў гонар партызан, падпольшчыкаў, герояў Вялікай Айчыннай вайны.
17. У якім годзе быў устаноўлены помнік “Навагрудскаму катлу” на Куравіцкай гары?
18. Ураджэнцы навагрудчаны, якія загінулі ў Афганістане.
19. У якім годзе быў усталяваны помнік Адаму Міцкевічу ў Навагрудку і хто яго аўтар?
20. Назавіце гарады-пабрацімы Навагрудка.

Палажэнне
аб правядзенні краязнаўчай віктарыны, прысвечанай 75-гадавіне Гродзенскай вобласці

1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення раённай краязнаўчай віктарыны сярод навучэнцаў 6-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў Навагрудка і Навагрудскага раёна.
1.2. Краязнаўчая віктарына будзе праводзіцца з 1 па 20 верасня 2019 г.
2. Мэты і задачы віктарыны
Мэты: адраджэнне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, духоўнасці і культуры;
Задачы:
- паглыбленне і распаўсюджванне ведаў па гісторыі навагрудчыны;
- прыцягненне ўвагі да вывучэння гісторыі роднага краю;
3. Арганізатары віктарыны
3.1. Арганізатарам віктарыны з’яўляецца УК “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”
4. Удзельнікі віктарыны
4.1.Удзельнікі віктарыны – навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў Навагрудка і Навагрудскага раёна.
4.2.Удзел ў віктарыне з’яўляецца добраахвотным і індывідуальным.
5. Форма падрыхтоўкі і афармлення матэрыялаў
5.1. Адказы на пытанні аформляюцца на лістах паперы А-4. На тытульным лісце павінны быць указаны Прозвішча, Імя, Імя па бацьку ўдзельніка віктарыны, назва школы, клас, адрас пражывання і кантактны тэлефон альбо адрас электроннай пошты.
5.2. Адказы на пытанні віктарыны прымаюцца камісіяй Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея да 15 верасня 2019 г. Адказы можна перадаць у музей асабіста, альбо даслаць па пошце на адрас музея да ўказанага тэрміну.
6. Крытэрыі ацэнкі на пытанні віктарыны
6.1.За кожны правільны адказ прысуджаецца ад 0 до 3 балаў:
0 балаў – адказ няправільны;
1 бал – адказ недакладны;
2 бала – адказ правільны, але не разгорнуты;
3 балы – адказ правільны і разгорныты;
6.2. на кожнае пытанне павінен быць поўны адказ. Заданне, не выкананае поўнасцю, не залічваецца.
7. Тэрмін правядзення віктарыны:
1 этап - пытанні публікуюцца ў раённай газеце “Новае жыццё” да 1 верасня 2019 г.
2 этап - адказы прымаюцца да 15 верасня 2019 г. па адрасе: Навагрудак, вул. Гродзенская,2, Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей.
8. Падвядзенне вынікаў
8.1. Падвядзенне вынікаў да 20 верасня 2019 г.
8.2. Камісія ацэньвае правільнасць і паўнату адказаў на пытанні;
8.3. Вынікі краязнаўчай віктарыны будуць размешчаны на сайце музея, у сацыяльных сетках пасля 20 верасня 2019 г.
9. Узнагароджанне.
Удзельнікі, якія набралі большую колькасць балаў па выніках краязнаўчай віктарыны ўзнагароджваюцца падарункамі і граматамі. Удзельнікі віктарыны, якія падрыхтавалі найбольш цікавыя і змястоўныя адказы атрымаюць абанемент на бясплатнае наведванне экспазіцыі музея і музейных мерапрыемстваў.
10. Камісія конкурса:
Камісія складаецца з супрацоўнікаў музея: старшыня Кавальчук Г.Т., ст.навуковы супрацоўнік, Александрын М.П., навуковы супрацоўнік, Саўко А.А., галоўны захавальнік фондаў.
Функцыі камісіі:
- падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў у адпаведнасці з умовамі дадзенага Палажэння.
11. Кантакты
Кавальчук Галіна Тадэвушаўна, ст.навуковы супрацоўнік Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея. Тэл. 2-14-70