Дзікія «Астравы дулебы»: у Клічаве прайшоў фестываль, названы ў гонар заказніка

У Клічаве, невялічкім гарадку Магілёўскай вобласці, 31 жніўня прайшоў эка-арт фестываль «Вастравы Дулебы». Мерапрыемства атрымала гэткую ж назву, як мае заказнік, не такі знакаміты, як Ельня, але адтаго не менш цікавы.
03.09.2019 Жыццё ў стылі «эка» Аўтар: Алена Ляшкевіч Фота: Алена Ляшкевіч

На фестывалі «Вастравы Дулебы» ў Клічаўскім гарадскім парку можна было пабачыць пляцоўкі амаль ад усіх устаноў культуры раёна, шмат гасцей. Акрамя звыклага гандлю рознай драбязой – Аршанскі дом рамёстваў, пітомнік сажанцаў пад Барысавам…

...Клічаўскі краязнаўчы музей на фестывалі зрабіў інфармацыйны стэнд пра дулебаў і гідралагічны заказнік, прадаваў тэматычныя сувеніры.

«У нас дзейнічае зал прыроды і экалогіі, дзе мы расказваем пра багацце раёна: чвэрць прыродаахоўных тэрыторый Магілёўскай вобласці даводзіцца на Клічаўшчыну, у параўнанні з іншымі раёнамі Магілёўшчыны ў нас самыя вялікія плошчы пад аховай, 16 % клічаўскай зямлі, – распавядае дырэктарка музея Наталля Храмянкова.

– У будынку музея зроблены зімовы сад. Растуць лімоны, сёлета пладаносіла манстэра, а гэта даволі рэдкая з’ява. Зімовы сад быў у памешчыка Незабытоўскага, які меў палац у вёсцы Бацэвічы Клічаўскага раёна. Там раслі нават фінікавыя пальмы!

Таму ў музейным зімовым садзе мы дэманструем і рэчы эпохі Незабытоўскага, канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Пры музеі дзейнічае аптэкарскі гарод. Мы не даем рэкамендацый, адно распавядаем пра расліны, іх уласцівасці. Згадваем казкі і легенды пра расліны, каб экскурсанты знаёміліся і з фальклорам».

«Ахвочым паглядзець на Вастравы Дулебы варта звязвацца з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Клічаўскага райвыканкама. Мы ў музеі толькі распавядаем пра заказнік, але не арганізуем туды вандровак, – дадае супрацоўніца музея Ірына Мароз.

– Цікавостак вельмі шмат. Напрыклад, на Вастравах Дулебы расце мядзведжая цыбуля, яна ж чарамша. Здавалася б, звычайная трава для салатаў. Але не так лёгка яе вырасціць! Стэнд, падрыхтаваны для фестывалю, плануем выкарыстоўваць на музейных занятках».

Поўны тэкст па спасылцы http://greenbelarus.info/articles/03-09-2019/dzikiya-astravy-duleby-pry-zakazniku-u-klichave-prayshou-festyval-fota