Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця».
Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…», прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Не адно пакаленне выхоўвалася на творах Васіля Быкава. І сёння цікавасць да асобы пісьменніка не змяншаецца. Да творчасці пісьменніка звярталіся і звяртаюцца літаратуразнаўцы, мастакі, кінадраматургі, рэжысёры. З’яўляюцца новыя кінастужкі па творах Васіля Быкава.
Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…» раскрывае старонкі жыцця Васіля Быкава праз аўтографы на кнігах, якія пісьменнік дарыў сябрам, калегам, знаёмым: Марыі Хайноўскай, Лідзіі Арабей, Аляксею Карпюку, Валянціну Тарасу, Івану Чыгрынаву, Алесю Адамовічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву і інш. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, лісты і паштоўкі з архіва Васіля Быкава, якія захоўваюцца ў фондах музея.
Часовая экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…»
з 10 чэрвеня, 2019 - 17:00 да 12 лістапада, 2019 - 17:30
Беларусь, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13, 220029, праезд да станцыі метро «Няміга», маршруты тралейбусаў № 12, 29, 37, 40, 53, 46, аўтобусаў № 24, 38, 57, 91 (прыпынак «Оперны тэатр»)
- 12255 праглядаў