Асвячэнне капліцы ў Чамброве

24 верасня адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленай капліцы маёнтка Чамброва, якая ўжо ўключана ў турыстычны маршрут «Шляхам Адама Міцкевіча».

Калісьці ў гэтай сядзібе пазнаёміліся бацькі Адама Міцкевіча, а ўладальніца сядзібы Анэля Узлоўская стала хроснай маці паэта. Даследчыкі лічаць, што менавіта Чамброва з'яўляецца правобразам сядзібы Сапліцова ў паэме «Пан Тадэвуш».

Прысутнічалі на імпрэзе нашчадкі роду Карповічаў, якія пазней былі ўладальнікамі сядзібы больш за сто гадоў.

Падрабязней чытайце >>> на сайце газеты «Новае жыццё»